BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беларусі за апошнія 10 гадоў істотна скарацілася колькасць шлюбаў

У Нацыянальным статыстычным камітэце Беларусі паведамілі, што ў мінулым годзе маладыя людзі сталі ствараць сем’і ў больш сталым узросце.

Фота: Depositphotos

Сярэдні ўзрост жанчын, якія ўпершыню выйшлі замуж, склаў амаль 27 гадоў, а мужчын — 29 гадоў. Агулам летась у краіне зарэгістравалі больш за 46 тысяч шлюбаў і амаль 35 тысяч разводаў.  Пры гэтым колькасць шлюбаў істотна скарацілася за апошнія 10 гадоў. Так, у 2015 годзе іх было 82 тысячы, у 2020 годзе – ужо 50 тысяч.

Найбольш адбылося разводаў у сем’ях з досведам супольнага жыцця ад аднаго – да чатырох гадоў. Найчасцей разводзіліся сем’і без дзяцей або з адным дзіцём.