BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беларусі за год было амаль 1,5 тысячы судоў па прызнанні інфармацыі «экстрэмісцкаю»

Здымак ілюстрацыйны

За 2024 год судамі ў Беларусі было прынята 1444 рашэнні па прызнанні інфармацыйнай прадукцыі «экстрэмісцкай». Агулам за ўвесь час з 2008 года было прынята 3567 такіх рашэнняў. Такім чынам, толькі за мінулы год было прынята 40,5% ад агульнай колькасці рашэнняў з 2008 года.

Для параўнання: у 2023 годзе суды прынялі 888 рашэнняў аб прызнанні матэрыялаў «экстрэмісцкімі», а ў 2022 годзе — 637. Адным рашэннем можа прызнавацца некалькі інфармацыйных прадукцый. Так, па стане на 1 лістапада 2024 года ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў унесена 6565 пазіцый.

Беларускае Радыё Рацыя