BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беларусі за год стала на 10 тысяч мужчын менш

На 1 студзеня бягучага году ў Беларусі пражывала 3 302 700 мужчын ва ўзросце 18 гадоў і больш. Гэта на 10,3 тысячы менш, чым на пачатак 2023 году, вынікае з праведзенага выданнем «Позірк» аналізу звестак Белстату.

Фота: smartpress.by

Цяпер ва ўзроставай групе 18–39 гадоў на 1 000 жанчын у Беларусі прыпадае 1 006 мужчын, ва ўзросце 40 гадоў і больш на тысячу жанчын — усяго 729 мужчын. Звесткі Белстату сведчаць, што ў краіне змяншаецца і колькасць жанчын, у тым ліку т. зв. рэпрадуктыўнага ўзросту.

Паводле афіцыйнай статыстыкі, з 2019 году колькасць насельніцтва ў Беларусі скарацілася амаль на 260 тысяч чалавек. Гэтыя афіцыйныя звесткі, аднак, ня ўлічваюць тых, хто ўцёк ад палітычных рэпрэсій. Сацыёлаг Генадзь Коршунаў ацэньваў маштаб палітычнай эміграцыі ў 500-600 тысяч чалавек.