BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беларусі за шпіянаж і дзяржздраду ў 2025 годзе затрыманы ўжо 14 чалавек

За шпіянаж і дзяржаўную здраду ў 2025 годзе затрыманы ўжо 14 асоб, заявіў старшыня КДБ Беларусі Іван Церцель, перадае БелТА.

“Гэта грамадзяне Рэспублікі Беларусь і замежныя грамадзяне, якія ажыццяўлялі дзейнасць, звязаную са шпіянажам (гэта для іншаземцаў) і здрадай дзяржаве (калі мы гаворым аб грамадзянах Рэспублікі Беларусь)”, – заявіў старшыня КДБ.

Паводле яго слоў, гэтыя асобы вялі агентурную разведку на тэрыторыі Беларусі, ажыццяўлялі разведку аб’ектаў ваеннай інфраструктуры, чыгунак. Былі і спробы агентурнага пранікнення на прадпрыемствы абароннага комплексу. “Мы затрымлівалі замежных грамадзян краін Заходняй Еўропы, шэрага іншых”, – удакладніў кіраўнік ведамства.