BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беларусі за «здраду дзяржаве» асудзілі 88 чалавек

Па стане на 6 лістапада 2024 году за «здраду дзяржаве» (арт. 356 Крымінальнага кодэксу) ў Беларусі асудзілі сама меней 88 чалавек, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна», з іх 13 жанчын.

10 чалавек асудзілі паводле артыкулу «здрада дзяржаве» завочна: гэта дэмакратычная лідарка Беларусі Святлана Ціханоўская і яе дарадца Франак Вячорка, «рэйкавыя партызаны», былыя сілавікі Станіслаў Лупаносаў і Юры Махнач, фігуранты «справы дыверсіі ў Мачулішчах» і BYPOL і іншыя.

Да рэкордных 25 гадоў зняволення за «здраду дзяржаве» ў Беларусі асудзілі чатырох чалавек: сярод іх кіраўнік BYPOL Аляксандар Азараў, фігурант «справы дывэрсіі ў Мачулішчах» Віталь Якуцік, прадпрымальнік і актывіст Мікалай Аўтуховіч і «рэйкавы партызан» Дзяніс Дзікун.