BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беларусі заблакавалі каталіцкі партал katolik.lifе

Гэта было зроблена «на падставе рашэння Міністэрства інфармацыі». Раней сайт быў заблакаваны ў Расеі.

Прадстаўнікі парталу пішуць, што прычыны блакіроўкі афіцыйна ніхто не паведаміў, але яны відавочныя: “«Мы распавядаем не толькі пра пазітыў, але і пра закрыты Чырвоны касцёл, пра арышты святароў, пра тое, як вернікі перажываюць вайну. Бо гэта таксама, на жаль, стала для многіх часткай «каталіцкага жыцця»”.