BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беларусі захоўваецца крытычна высокі ровень рэпрэсій

Праваабаронцы з “Вясны” падрыхтавалі агляд сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў жніўні. Яны пішуць, што ў краіне “захоўваецца крытычна высокі ровень рэпрэсій”.

Здымак ілюстрацыйны

У жніўні ў месцах пазбаўлення волі ўтрымліваліся 1376 палітвязняў, статус якіх прызнаны праваабаронцамі. Вядома пра 30 палітвязняў, якія выйшлі на волю ў сувязі з поўным адбыццём тэрміну пазбаўлення волі. Таксама 16 жніўня быў падпісаны ўказ аб памілаванні 30 палітычных зняволеных (імёны васьмі вызваленых невядомыя праваабаронцам). У жніўні практычна штодня прыходзіла інфармацыя пра затрыманні, якія адбываюцца па ўсёй краіне. Але “з-за атмасферы страху і пагрозы дадатковых рэпрэсій” не ўсе выпадкі пераследу і затрыманняў вядомыя.