BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беларусі заявілі пра затрыманне на мяжы з Польшчай трох грамадзян з дронам

У Беларусі забаранілі ўвоз, захаванне, абарачэнне, эксплуатацыю і вытворчасць беспілотнікаў і іх выкарыстанне ў паветранай прасторы без адпаведнага дазволу. 

У Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі паведамілі, што берасцейскія памежнікі ўначы 13 жніўня на ўчастку беларуска-польскай мяжы затрымалі трох грамадзян пры спробе выкарыстаць дрон «для супрацьпраўнай дзейнасці».«Правапарушальнікі прыехалі ў памежную зону на аўтамабілі.  — адзначаецца ў паведамленні. Кожнаму з затрыманых пагражае вялікі штраф.