BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беларусі запусцяць яшчэ адзін прапагандысцкі тэлеканал

Кадравая праблема застаецца адной з галоўных у прапагандыстаў. Мноства вакансій ёсць у дзяржаўных медыя, якія даўно працуюць. Дзе знойдуць ахвотных на «Першы інфармацыйны»?

У Беларусі з 17 верасня збіраюцца запусціць новы дзяржаўны тэлеканал «Першы інфармацыйны». Яго маюць намер уключыць у абавязковы агульнадаступны пакет тэлепраграм. На фоне гэтай навіны «Люстэрка» паглядзела, якія сумы ў Беларусі і з якіх крыніц выдаткоўваюць на ўжо працуючыя дзяржтэлеканалы.

У 2023 годзе на дзяржСМІ першапачаткова планавалася вылучыць 162,4 млн рублёў, фактычныя выдаткі склалі 204,4 млн рублёў.

У рэспубліканскім бюджэце на 2024 год на фінансаванне сродкаў масавай інфармацыі закладзена амаль 170 млн 860 тыс. рублёў, з якіх 142,4 млн рублёў маюць намер накіраваць канкрэтна на тэлебачанне і радыё. Найбуйнейшым атрымальнікам бюджэтных сродкаў застаецца Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія з фінансаваннем у 128,8 млн рублёў. Акрамя таго, 10,6 млн рублёў з казны атрымае Міждзяржаўная тэлерадыёкампанія «Мір», БелТА — 2,2 млн рублёў, Другі тэлеканал — 4,7 млн рублёў, СТВ — 3,8 млн рублёў.

Прычым фінансаванне дзяржСМІ ідзе як непасрэдна са сродкаў, што выдзяляюцца рэспубліканскім бюджэтам на дзяржСМІ, так і праз рознага роду рэзервовыя фонды падтрымкі юрыдычных асоб, а яшчэ праз мясцовыя бюджэты.

“Новы час”