BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беларусі затрымалі ўсю сям’ю добраахвотніка Дзяніса Урбановіча

За кратамі апынуўся яго бацька Іосіф Урбановіч, два браты – Максім і Арцём, а таксама сястра Марыля. Напярэдадні стала вядома пра затрыманне Максіма Урбановіча. Цяпер жа «Малады фронт» піша, што ён быў моцна збіты супрацоўнікамі КДБ, цяпер знаходзіцца ў СІЗА дзяржбяспекі ў Менску.

Таксама ўвечары ў чацвер і раніцай у пятніцу ў Лагойску затрымалі 4 чалавек. Сярод з іх – маладафронтавец Мікіта Пацёмкін, Ігар Урбановіч. За апошнія чатыры дні ў Беларусі затрымалі найменш 18 маладафронтаўцаў, у тым ліку 4 дзяўчыны.

Дзяніс Урбановіч у Беларусі кіраваў «Маладым фронтам». З-за рэпрэсій быў вымушаны зʼехаць за мяжу. Ад самага пачатку поўнамаштабнай агрэсіі Расеі ў 2022-м супраць Украіны Урбановіч з пазыўным «Ваўкалак» ваюе ў складзе палка Каліноўскага (батальён «Волат»), быў у самых гарачых кропках фронту (у тым ліку і ў Бахмуце), камандаваў штурмавой групай, шмат разоў быў паранены, мае ўзнагароды. У Беларусі супраць яго распачалі крымінальую справу і абʼявілі ў вышук. Сілавікі прымушалі яго бацьку заклікаць сына вярнуцца на радзіму.