Дырэктар кампаніі “Дана Астра” Святлана Шчатко і яе намеснік Павел Аўчароў затрыманыя напрыканцы мінулага тыдня і змешчаныя ў следчы ізалятар, паведамляе са спасылкай на свае крыніцы партал reform.news.

Фота: udf.name
Паводле звестак медыя, затрымлівалі таксама іншых менеджараў кампаніі — Мілана Ракочавіча, Ненада Сімонавіча, Вібрара Муліча. Пазней Ракочавіча і Муліча вызвалілі.
Адзначаецца, што пераслед можа быць звязаны з вынікамі праверкі, праведзенай у кампаніі супрацоўнікамі Камітэта дзяржкантролю. Падрабязнасці не прыводзяцца.
Зарэгістраваная ў Менску будаўнічая кампанія “Дана Астра” кантралюецца братамі Багалюбам і Драгамірам Карычамі, сербскімі бізнесменамі. Багалюб Карыч у 2022 годзе трапіў у санкцыйны спіс ЕЗ.
“Дана Астра” — адзін з асноўных дэвелапераў і забудоўшчыкаў у Беларусі. Кампанія атрымала зямельныя ўчасткі для забудовы некалькіх буйных жылых комплексаў і бізнес-цэнтраў. Уладальнікі кампаніі падтрымліваюць цесныя адносіны з Аляксандрам Лукашэнкам. Нявестка дыктатара Лілія Лукашэнка, займае ў кампаніі высокую пасаду.






