Інстытут «спецыяльнай вытворчасці» быў уведзены ў 2022 годзе рэжымам Лукашэнкі ў якасці рэпрэсіўнага інструмента супраць апанентаў.

Па стане на 21 лістапада 2024 года ў Беларусі завочна асудзілі ўжо 112 чалавек. Амаль усе справы — палітычна матываваныя. Гэта актывісты, журналісты, пратэстоўцы, палітыкі і грамадскія дзеячы. З іх траіх чалавек асудзілі завочна двойчы.
Сярод іншых, завочна асудзілі палітыкаў Святлану Ціханоўскую (15 гадоў калоніі агульнага рэжыму) і Паўла Латушку (18 гадоў узмоцненага рэжыму), а таксама блогераў Сцяпана Пуцілу (29 гадоў узмоцненага рэжыму) і Яна Рудзіка (19 гадоў узмоцненага рэжыму), Францішка Вячорку (20 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму). Праваабаронцы таксама прывялі выпадкі «двайных» прысудаў:
старшы дарадца дэмакратычнай лідаркі Беларусі Аляксандар Дабравольскі праходзіў па «справе аналітыкаў Ціханоўскай» і «па справе спробы зрыву рэфэрэндуму». Агулам яму прызначылі 11,5 гады пазбаўлення волі;
былы супрацоўнік ГУБАЗіК МУС, прадстаўнік аб’яднання былых сілавікоў ByPol Аляксандар Азараў асуджаны ў «справе ByPol» і ў «справе дыверсіі ў Мачулішчах». Яму агулам прысудзілі 25 гадоў зняволення;
былы рэстаратар і экс-намеснік камандзіра добраахвотніцкага палка «Пагоня» Вадзім Пракоп’еў праходзіў па справе аб падпале дома дэпутата Палаты прадстаўнікоў Алега Гайдукевіча, а таксама пераследваўся, як адзначаецца, «за ўдзел у вайне ва Украіне». Асуджаны на 25 гадоў зняволення».
вясна