BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беларусі збіраюцца ўвесці лічбавыя пашпарты

Дзяржаўная праграма «Лічбавая Беларусь» на 2026—2030 гады прадугледжвае скарачэнне папяровых дакументаў за кошт выкарыстання іх лічбавых версій пры вырашэнні розных жыццёвых і дзелавых пытанняў. Пацвярджаць сваю асобу можна будзе праз мабільны тэлефон.

Фота: pravo.by

У найбліжэйшую пяцігодку плануецца распрацаваць і пачаць выкарыстоўваць лічбавыя ўзоры шэрагу дакументаў, у тым ліку пашпарта грамадзяніна. Акрамя яго, у электронны выгляд могуць перавесці: пасведчанне кіроўцы; дазвол на часовае пражыванне; вайсковы білет; пенсійнае пасведчанне ды іншыя дакументы.