У Менску з’явіцца спецыяльная камісія, якая будзе займацца ацэнкай сімволікі, атрыбутыкі і інфармацыйнай прадукцыі на прадмет магчымых прыкмет «экстрэмізму». Адпаведнае рашэнне Менгарвыканкама апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Як вынікае з дакумента, новая камісія будзе супрацоўнічаць з іншымі дзяржорганамі па “супрацьдзеянні экстрэмізму” – дапамагаць выяўляць і ацэньваць падазроныя сімволіку і матэрыялы і не дапускаць іх распаўсюду.
У склад камісіі ўвойдуць старшыня, яго намеснік, сакратар і асобы, якія прадстаўляюць дзяржаўныя органы, а таксама спецыялісты ў галіне сацыялогіі, філасофіі, філалогіі, псіхалогіі і іншых дысцыплін. Персанальны склад будзе зацвярджацца асобна распараджэннем старшыні Менгарвыканкама.






