У Беларусі хутка з’явіцца кругласутачная гарачая лінія экстраннай псіхалагічнай дапамогі. Яе адкрыюць на базе Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра псіхічнага здароўя. Лінія дапамогі будзе створана для людзей, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі і маюць патрэбу ў тэрміновай псіхалагічнай падтрымцы. Звязацца з псіхолагам можна будзе па нумары 133.
Ён будзе віртуальны — званок будзе аўтаматычна перанакіроўвацца ў адпаведны рэгіён у залежнасці ад месца, адкуль тэлефануе чалавек. Званкі будуць бясплатнымі як з мабільных, так і са стацыянарных тэлефонаў. Лінія будзе працаваць кругласуткава, а дапамагаць людзям стануць кваліфікаваныя спецыялісты са сферы аховы здароўя.
Беларускае Радыё Рацыя






