У Беларусі ўпершыню з’явілася вакцына «БексЭра» супраць менінгакоку групы B, якую бацькі чакалі гадамі. Бацькі шмат гадоў пісалі ў Міністэрства аховы здароўя з просьбай пачаць закупляць «БексЭру».

У часы, калі было прасцей з візамі і перасячэннем межаў, некаторыя бацькі спецыяльна ездзілі за гэтай прышчэпкай у Еўропу. Вакцына фарміруе імунітэт супраць бактэрыі, якая можа выклікаць менінгіт, параліч, глухату і нават смерць, Вакцыну можна выкарыстоўваць з двухмесячнага ўзросту.
Партыя вакцыны, закупленая Мінздравам, была невялікая, і ўсе дозы былі раскуплены за адзін ранак. Кошт адной прышчэпкі склаў каля 907 рублёў, а для поўнага курсу патрэбны дзве. Наступная партыя плануецца праз паўтара-два месяцы. Для параўнання, у Літве «БексЭра» каштуе каля 100 еўра, у Беларусі за яе прыйдзецца пераплаціць амаль у 3 разы.
Беларускае Радыё Рацыя






