BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беларусі з’явіліся пяць новых палітвязняў

У Беларусі з’явіліся пяць новых палітвязняў. Гэта — Ганна Крук, Пётр Патаповіч, Алена Патаповіч, Уладзіслаў Федаровіч і Вадзім Чараўко. Усе яны праходзяць па артыкуле “Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак”. Беларускія праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі і патрабуюць вызвалення.

Ганна Крук — мастачка. Яе затрымалі ў канцы лістапада 2023-га і судзілі за “несанкцыянаванае пікетаванне” (паводле міліцэйскага пратакола, “дэманстравала карціну з БЧБ-сцягам, што стала даступна неабмежаванаму колу асоб”). Пасля ўзнікла крымінальная справа.

На сёння ў Беларусі налічваецца 1419 палітзняволеных.