Галоўны прынцып новых правіл – раўнамернае размеркаванне будучых вучняў, перадае праўладны тэлеканал АНТ са спасылкай на Мінадукацыі. Для гэтага пераглядаюць межы мікрараёнаў, за якімі замацаваны ўстановы адукацыі. Да 1 красавіка плануецца вызначыць новыя.

Да 10 красавіка на сайтах школ і гімназій павінны з’явіцца спецыяльны даведкавы раздзел “Арганізацыя прыёму ў 1-я класы”.
Прыём дакументаў на вольныя месцы пачнецца 16 жніўня і працягнецца да 28-га. Залічэнне – у парадку чаргі, сфармаванай на аснове заяў пасля асабістага прыёму ў дырэктара.






