У Беларусі на 1 студзеня бягучага года жылі 4 051 900 жанчын, старэйшых за 18 гадоў. Пра гэта гаворыцца ў аглядзе Нацыянальнага статыстычнага камітэта да Дня маці, які будзе адзначацца 14 кастрычніка.

За год жанчын названай узроставае катэгорыі паменела на 8 тысяч. Таксама за апошнія гады паменела жанчын так званага рэпрадукцыйнага ўзросту — на 1,67%. Цяпер жанчыны складаюць 55% жыхароў Беларусі, старэйшых за 18 гадоў.
Прытым сярэдні ўзрост жанчын расце: сёлета ён склаў 43,9 года. Сярэдні ўзрост маці пры нараджэнні дзіцяці, паводле актуальных звестак, складае 30,3 года.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: Альфрэд Мікус






