Падтрыманне ўкраінскай тэмы, а таксама дапамога палітвязням ды напісанне да іх лістоў. Такімі бачыць прыярытэтныя накірункі дзейнасці ў беларускай дыяспары Маргарыта Тарайкевіч, якая жыве ў Бельгіі. Яна адзначыла, што ўжо доўгі час прыярытэтным застаецца лёс тых, хто на радзіме знаходзіцца з палітычных прычынаў за кратамі:
– Канкрэтна для беларускай дыяспары ў Бельгіі, канешне, галоўная тэма палітвязняў. Я бы сказала нават так: для мяне асабіста важная, акрамя тэмы палітвязняў, увогуле тэма перамогі рэвалюцыі. Па дыяспары адчуваю, што гэта самая важная тэма. І салідарнасць з Украінай.

Беларуска Маргарыта Тарайкевіч дадала, што нягледзячы на нешматлікасць беларускай дыяспары ў Бельгіі, сустрэчы ў ёй адбываюцца рэгулярна.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя