BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У беларускіх дзіцячых садках з’явіліся “вайскова-патрыятычныя” групы

У дадатак да вайскова-патрыятычных класаў у беларускіх школах цяпер з’явіліся і “вайскова-патрыятычныя групы” ў дзіцячых садках. Напрыклад, такая група існуе ў дзіцячым садку ў гарадскім пасёлку Балбасава Аршанскага раёна.

“Напярэдадні Дня Вялікай Перамогі выхаванцы ваенна-патрыятычнай групы “Пілоты” дзіцячага сада №5 Балбасава разам з педагогамі і старшынёй Балбасаўскага пасялковага выканаўчага камітэта Рычковым А. А. усклалі кветкі да помнікаў загінулым героям”, — паведамляе тэлеграм-канал “Адукацыя Аршанскага раёна”.

На фота бачна, што выхаванцы вайскова-патрыятычнай групы маюць уласную форму, піша «Еўрарадыё».

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: t.me/gorooorsha