У беларускіх школах вайскоўцы пачалі падрыхтоўку аператараў дронаў у адмысловых профільных класах. Пра гэта ў інтэрв’ю беларускаму тэлебачанню расказаў начальнік аддзела ўпраўлення прымянення і развіцця беспілотных авіяцыйных комплексаў Узброеных Сіл Дзяніс Дудкін.

Ужо працуюць мінімум два профільныя класы: у 64-й школе ў Менску і ў Бярозаўскім раёне Берасцейскай вобласці.
Паводле вайскоўца, матывацыя школьнікаў пераўзыходзіць усе чаканні: “Маленькія дзіцячыя ручкі, трымаючы ў руках пульт, зліваюцца з гэтай тэхнікай і робяць цуды”.
Мінабароны хоча распаўсюдзіць гэты досвед на іншыя школы.
Беларускае Радыё Рацыя






