BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У беларускіх школах пачалі рыхтаваць аператараў дронаў

У беларускіх школах вайскоўцы пачалі рыхтаваць аператараў дронаў у адмысловых профільных класах. Такія працуюць ужо ў дзвюх установах: у Менску і ў Бярозаўскім раёне Берасцейскай вобласці.

Школьнік з БПЛА.
Фота: depositphotos.com

Сітуацыю каментуе экс-баец Палка Каліноўскага, аператар і канструктар БПЛА:

– Мне здаецца, што ў рэжыма не хапае нейкіх рэсурсаў. Рэжым пастаянна чагосьці баіцца. І яны будуць спрабаваць у школах рыхтаваць аператараў дронаў. Што дзіўна, на самой справе. Таму што не так даўно яны забаранілі прыватным асобам карыстацца любымі беспілотнікамі. Калі яны ў кагосьці былі, набытыя афіцыйна, то іх прапаноўвалі здаць дзяржаве на карысць беларускай арміі. А зараз яны ўводзяць курсы. Тым самым падрыхтоўваюць нейкі рэзерв для кіравання БПЛА.

Пры гэтым, па словах супрацоўніка Узброеных Сіл Беларусі Дзяніса Дудкіна, Мінабароны плануе распаўсюдзіць гэты досвед на іншыя школы.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя