BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У беларускіх ВНУ спыняць набор абітурыентаў па 45 спецыяльнасцях

У беларускіх ВНУ ў рамках аптымізацыі падрыхтоўкі спецыялістаў сёлета закрыюць 45 спецыяльнасцяў, распавёў міністр адукацыі Беларусі Андрэй Іванец.

Паводле яго, такім чынам Міністэрства адукацыі выконвае  патрабаванне Лукашэнкі спыніць няпрофільную падрыхтоўку ў ВНУ.

У 2024 годзе ў вышэйшых навучальных установах краіны была спыненая падрыхтоўка па 12 спецыяльнасцях. Налета, у 2026 годзе, плануецца цалкам завяршыць няпрофільнае навучанне.

«Падкрэслю, гаворка не ідзе пра спыненне падрыхтоўкі дадзеных спецыялістаў. Іх працягнуць рыхтаваць, але толькі ў тых вышэйшых навучальных установах, якія маюць адпаведныя навуковыя школы, кваліфікаваны прафесарска-выкладчыцкі склад, неабходную матэрыяльна-тэхнічную базу», – зазначыў Іванец.

Акрамя таго, скарочаны тэрмін навучання ў беларускіх ВНУ для выпускнікоў каледжаў: да 2,5 – 3 гадоў замест ранейшых 3,5 – 4-х.

Беларускае Радыё Рацыя