BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беларускім Доме ў Варшаве прайшла імпрэза да 108 гадавіны БНР

29 сакавіка ў Беларускім Доме Варшавы «Вольная Беларусь» завяршыла cвяточнай імпрэзай святкаванне 108 гадавіны аб´яўлення незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. А пачалося адзначэнне важнай для беларусаў даты ў польскай сталіцы 25 сакавіка.

Павел Усаў

Пакуль Нацыянальная Ідэя, Дзяржава і Грамадства жывуць у стане разарванасці. Але наступіць той момант, калі ўсе гэтыя элементы спалучацца ў адным месцы – Дзяржаве, у адной сутнасці – Народзе і ў адным бачанні – Ідэ, кажа сябра «Вольнай Беларусі» Павел Усаў:

-Дзень Волі – я думаю, што двума гэтымі словамі можна сказаць усё пра тое, што гэтае свята азначае для Беларусі. Гэта не ўспамін – гэта мара пра волю і пра тое, што мы будзем мець сваю дзяржаву незалежную і дэмакратычную. Асноўная мэта дадзенага мерапрыемства – паказаць, што ёсць тыя людзі, якія дбаюць пра развіццё не толькі памяці, але і нацыянальнай палітычнай ідэі.

Пасля імпрэзы можна было набыць кнігі Зянона Пазьняка і «Зборнік Беларускіх патрыятычных песень з нотамі» Таццяны Грыневіч.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя