BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У беларускім войску пачалася чарговая праверка боегатовасці

Ва Узброеных Сілах Беларусі пачынаецца праверка баявой гатовасці. Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны. Кіраваць праверкай будзе начальнік Генеральнага штаба Павел Муравейка.

Здымак ілюстрацыйны

У Мінабароны адзначылі, што ў рамках праверкі пройдзе «апрабацыя новых спосабаў прымянення разведвальных і ўдарных беспілотных авіяцыйных комплексаў пры сумесным выкананні задач з сухапутнымі войскамі і актыўным выкарыстаннем сродкаў радыёэлектроннай барацьбы».

Паведамляецца, што байцам, у тым ліку ваеннаабавязаным з запасу, трэба будзе выканаць «увесь комплекс мерапрыемстваў па падрыхтоўцы ўзбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі да ўжывання, выйсці ў прызначаныя раёны».

“Звяртаем увагу, што ў ходзе праверкі запланавана перамяшчэнне ваеннай тэхнікі, магчыма часовае абмежаванне руху грамадзянскага транспарту па дарогах агульнага карыстання і ўчастках мясцовасці», — дадалі ў ведамстве.

Нагадаем, раней дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі Беларусі Аляксандр Вольфавіч заявіў, што ў цяперашні момант краіна не назірае прыкмет магчымай агрэсіі ў свой адрас.

Беларускае Радыё Рацыя