Трагічнае здарэнне адбылося ў 19-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгадзе, што дыслакуецца ў вёсцы Заслонава Лепельскага раёна Віцебскай вобласці. Пры пакуль нявысветленых абставінах загінуў 19-гадовы Мацвей Канавалаў з Хойнікаў.

«Ён быў у нарадзе. Магчыма, здарыўся няшчасны выпадак, але, хутчэй, ён сам застрэліўся, бо гэта адбылося ноччу», — расказала «Нашай Ніве» абазнаная крыніца.
Па словах суразмоўцы, трагедыя адбылася не ў Заслонаве, а ў Мачулішчах, куды на афіцыйны Дзень Незалежнасці дыслацыравалі Канавалава. Па словах знаёмых з сітуацыяй, Мацвея Канавалава ўжо паспелі пахаваць.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: .vk.com






