BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беластоку адбудзецца акцыя памяці Рамана Бандарэнкі

12 лістапада (серада) а 18:00 — у дзень забойства Рамана Бандарэнкі — беларуская дыяспара Беластоку запрашае на акцыю памяці ахвяраў рэжыму Лукашэнкі (skwer Wolnej Białorusi, 1, Białystok).

12 лістапада 2020 года спынілася жыццё 31-гадовага Рамана Бандарэнкі — чалавека, які выйшаў у свой двор на Плошчы Пераменаў, каб абараніць сімвалы свабоды. Яго забілі людзі ў цывільным, сярод якіх пазналі набліжаных да ўлады — Дзмітрыя Баскава, Дзмітрыя Шакуту і Наталлю Эйсмант.
Раман быў маладым, добрым і светлым чалавекам.

Яго апошнія словы — «Я выходжу» — сталі голасам народа, які не зламаўся перад гвалтам.
Гэта не проста трагедыя — гэта сведчанне цаны, якую мы, беларусы, плацім за свабоду.

Раман аддаў жыццё за праўду, годнасць і веру ў Беларусь. Ён застаўся ў нашай памяці, у сэрцах і ў кожным, хто працягвае змагацца за перамены.

Прыносьце знічы, кветкі і бел-чырвона-белыя сцягі. Прыходзьце, каб ушанаваць памяць усіх забітых рэжымам, узгадаць палітвязняў і паказаць: мы памятаем, мы не спыніліся, і нам не ўсё адно.

Будзьма беларусамі!
Будзьма разам!
Жыве Беларусь!

Арганізатары