BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беластоку адбыўся Дзень Святога Губерта

У беластоцкім хабе «Новая Зямля» гарадзенцы, што жывуць на беластоцкай зямлі, 2-га лістапада адзначылі Дзень Святога Губерта – неафіцыйны дзень горада.

Было шмат цікавых конкурсаў, прывітанняў ад гарадзенцаў з усяго свету, а разынкай сустрэчы стаў боршч-батл ад гарадзенскіх кухараў.

Пра сустрэчу і свята кажа актор Аляксандр Енджыеўскі:

– Дзень Святога Губерта для гарадзенцаў. Суполка гарадзенцаў у Беластоку даволі моцная. Гэты дзень – гэта мажлівасць, каб гарадзенцы сустрэліся. Можа каб на час забыліся, што зараз адбываецца, дзе яны. Каб яны зноў апынуліся ў Гародні, у сваёй гарадзенскай атмасферы. Гэта па-першае. Па-другое, – гэта сустрэча, сустрэча з аднадумцамі, з тымі людзьмі, якія нагадваюць пра Гародню.

Пра дзень Святога Губерта кажа прафесар Палітэхнікі беластоцкай Святлана Куль-Сяльверстава:

– Мы ўсе ў Гародні, дзе б мы не былі. Яшчэ раз вынесці з сябе, з нутры, на вонкі, тое, што ў цябе ёсць. Гэта вельмі добра. Таму што жывеш, а Гародня сніцца, Гародню згадваеш кожны дзень. Вось так сустрэцца і паглядзець, што я не адна такая. Нас такіх многа – гарадзенцаў. Канешне, гэта добра.

Удзельнікі боршч-батла атрымалі шыкоўныя падарункі, а пераможцы конкурсаў і віктарынаў – прызы ад спонсараў мерапрыемства.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя