BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беластоку беларус судзіцца з банкам з-за дыскрымінацыі яго правоў

фота podlaskie24.pl

У Беластоцкім акруговым судзе пачаўся беспрэцэндэнтны працэс паводле позвы грамадзяніна Беларусі, палітычнага ўцекача Уладзіміра Л. Ён падаў пазоў супраць банку Alior у справе безпадстаўнай дыскрымінацыі правоў. Пра гэта расказвае рэсурс “Гарадзенская праваабарона”.

У лістападзе мінулага году Уладзімір Л. пастанавіў адкрыць у беластоцкім аддзяленні банку Alior асабісты ашчадны рахунак. Пры тым беларус прадставіў усе патрабаваныя на той момант банкам дакументы для адкрыцця рахунку. Супрацоўнікі банка адразу не маглі вызначыцца з правамоцнасцю адкрыцця такога рахунка, але ўрэшце адзванілі Уладзіміру Л. і паведамілі яму, што адкрыць рахунак немагчыма на той падставе, што Уладзімір ёсьць грамадзянінам Рэспублікі Беларусь.

У такой сітуацыі Уладзімір Л. стаў аспрэчваць рашэнне аддзялення банку шляхам скаргаў. Аднак гэта так і не дало станоўчага выніку. Пасля гэтага Уладзімір Л. падаў пазоў у суд. Ён патрабуе маральнай і матэрыяльнай кампенсацыі за фактычную дыскрымінацыю яго правоў на падставе грамадзянства. Банк адмову не лічыць даскрымінацыяй, а даводзіць, што адмова была на падставе таго, што банк не меў магчымасці пераканацца ў праўдзівасці прадстаўленых дакументаў і ў тым, ці не збіраецца ён «адмываць» незаконна заробленыя грошы.

Першае паседжанне суду доўжылася крыху больш гадзіны. Суд заслухаў Уладзіміра Л., у прадстаўніка адказчыка з Варшавы ў час судовай відэаканферэнцыі была магчымасць задаць яму пытанні.

Паколькі пакуль адказчык не здолеў прадставіць юрыдычную аргументацыю сваёй пазіцыі і ўдзел сведкі – супрацлўніцы беластоцкага аддзялення банку, па хадайніцтве адказчыка працяг працэсу перанесены.