У Беластоку ў хабе «Новая зямля» ва ўрачыстай абстаноўцы прайшло падвядзенне вынікаў адыходнага 2023 года.

Лепшыя беларускія грамадска-культурніцкія ініцыятывы, валанцёры ды праекты былі адзначаныя дыпломамі і святочнымі падарункамі.
— Мы хочам падзякаваць нашай цудоўнай камандзе, асабліва нашым валанцёрам-анёлам, якія пратрымаліся 20 гадзін, стваралі ўтульнасць, дапамагалі гасцям, дапамагалі нам.
— Юлія Катаржынская, менеджарка, прадстаўніца ініцыятывы „Веда“. Я думаю, што такія сустрэчы вельмі важныя, каб паказаць ініцыятывам і актывістам, што іхная праца вельмі важная і карысная. Бо находзяць Каляды, святы, а настрою каляднага зусім няма, і мы змеркавалі сабраць усіх, каб павіншаваць усіх з Новым годам — гэта таксама мажлівасць сустрэцца на аднэй пляцоўцы, пабачыцца, абняцца, падтрымаць адно аднаго.
Так прайшоў год у беларускай дыяспары Беластоку. Спадзяёмся, што наступны прынясе не менш цікавых падзей ды новых ініцыятываў.
Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя






