BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беластоку плануюць стварыць стацыянарны хоспіс для дзяцей


Божае Нараджэнне — гэта не толькі сямейныя сустрэчы, але і час, каб падтрымаць тых, хто асабліва мае патрэбу ў дапамозе. Валанцёрка дабрачыннага фонду «Pomóż im» Крысціна Скшыцка ў перадкалядныя дні наведвае розныя імпрэзы і мерапрыемствы. На адкрыцці мастацкай выставы ў беластоцкай галерэі «Маршанд» яна адзначыла, што фонд дапамагае цяжкахворым дзецям і іх сем’ям:

На працягу 15 гадоў фонд «Pomóż im» кіруе хоспісам для дзяцей у тыпе дамовым. Гэта значыць, што дзеці застаюцца дома, сям’я даглядае іх, а медыцынскія работнікі выязджаюць да пацыентаў дадому. Мы пабачылі патрэбу стварэння стацыянарнай установы для дзяцей, бо паблізу такой установы няма, і таму мы як фонд узяліся за стварэнне такога месца і шукаем сродкі.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:


На адкрыцці мастацкай выставы ў беластоцкай галерэі «Маршанд» яна паведаміла, што фонд з 2007 года падтрымлівае цяжкахворых дзяцей і іх сем’і, а таксама шукае новых магчымасцяў для збору сродкаў і пашырэння сваёй дапамогі.

Беларускае Радыё Рацыя