У сувязі з рашэннем Рэгіянальнай дырэкцыі дзяржаўных лясоў у Беластоку адмовіцца ад сертыфікацыі нарыхтаванай драўніны, Прэзідыум Ваяводскай рады грамадскага дыялогу ў Беластоку правёў надзвычайнае паседжанне. Сярод пагрозаў – вымушаны продаж дрэва з Падляшша не ў Еўропу, але ў Кітай, Індыю і нават Расею. Кажа старшыня Рады Ваяводскага фонду аховы навакольнага асяроддзя і воднай гаспадаркі Падляшскага ваяводства Яраслаў Нічэўскі:
— У сённяшніх умовах Казахстан стаў, напэўна, самай лясістай краінай Азіі. Паколькі ён экспартуе больш драўніны, чым Польшча, што мае 30-40% лясістасці, то, наколькі я ведаю з геаграфіі, гэта ў асноўным пустыні і стэпы.
Старшыня Ваяводскай рады па сацыяльным дыялогу і Ваяводскага форуму прафсаюзаў Падляшскага ваяводства Яўген Мушыц закрануў і іншыя выклікі для рынку леса Падляшша:
— Праблема з Беларуссю ў тым, што былі пабудаваныя новыя заводы, два заводы ў ваяводстве, я не буду называць назвы, таму што я не ўпаўнаважаны гэта рабіць, якія былі заснаваныя ў асноўным на драўніне з Беларусі. Яны мелі тую драўніну як базу, таму што калі будуеш нешта, завод, то думаеш, дзе ўзяць сыравіну. Сёння, калі мяжа па зразумелых прычынах перакрытая, яны хочуць працягваць вытворчасць і таксама выйшлі на польскі рынак, дзе раней не былі. А гэта дадаткова стварае праблемы з здабычай драўніны, таму, у тым ліку, драўніна падаражэла.
Па выніку паседжання ў Беластоку было прынята рашэнне абскарджваць рашэнне Рэгіянальнай дырэкцыі дзяржаўных лясоў у Беластоку аб адмове ад сертыфікацыі нарыхтаванай драўніны, на ўзроўні Прэзідэнта Рэспублікі Польшча.
Беларускае Радыё Рацыя