BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беластоку пройдзе прэзентацыя “Турэмнага зборніка”

Ужо заўтра, у аўторак 7-га траўня у беластоцкім Беларускім Хабе “Новая Зямля” пройдзе прэзентацыя зборніка твораў беларускіх палітвязняў 2020-2023 гадоў, сабраных пад адной вокладкай.

У кнігу ўвайшлі вершы, казкі, успаміны, апавяданні і публіцыстычныя тэксты на беларускай і расейскай мовах 52 зняволеных па палітычна матываваных крымінальных справах апошніх поствыбарчых гадоў. Большасць твораў ўзятыя з адкрытых крыніц, аднак далёка не ўсё ўвайшло ў выданне.

Прадмову да зборніка напісала пісьменніца Ева Вежнавец: “Творчасць беларускіх палітвязняў – гісторыя асвойвання траўматычнага досведу, неаднакроць блізкага да смяротнага, і гісторыя пераўтварэння гэтага досведу ў высокае, простае і светлае, што асабліва добра відно з цёмнага лёху”.

На вокладцы – турэмны малюнак Алеся Пушкіна, мастака-нонканфарміста, перформера, які аддаў жыццё за нацыянальную ідэю. Падставай для крымінальнага пераследу творцы сталі карціны, размешчаныя на выставе, а турэмнае зняволенне аказалася смяротным прысудам.

https://gazetaby.online/assets/webp/uploads/2024/04/sbornik1-2.webp
Толькі падчас прэзентацыі зборніка асобнік можна будзе атрымаць у падарунак.
Калі: 7 траўня 18-30
Дзе: Беларускі Хаб “Новая зямля”, Wyszyńskiego 6A