BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беластоку ўшаноўваюць памяць 14-й гадавіны Смаленскай катастрофы

10-га красавіка ў Беластоку праходзіць шэраг мемарыяльных мерапрыемстваў у памяць пра 14-ю гадавіну Смаленскай катастрофы.

Сярод іншага адбылося ўскладанне кветак да магілы віцэ-маршалка Кшыштафа Путры на могілках св. Роха ў Беластоку, дзе слова ўзяў Падляшскі ваявода Яцэк Бжазоўскі:

— Польская ўрадавая камісія на чале з міністрам Мілерам і апублікаваная справаздача вельмі дакладна ўказалі прычыну катастрофы, якая адбылася 14 гадоў таму. Гэта яшчэ адзін год, калі мы ўспамінаем тую пакутлівую суботнюю раніцу а 8:41 і шок і нявер’е, што гэта сапраўды адбылося. Мы аддалі даніну памяці і павагі ўсім загінулым. Гэта былі польскія патрыёты, гэта былі найважнейшыя асобы ў гэтай грамадскай, палітычнай прасторы. Гэтая памяць ніколі не знікне, гэта значыць, мы ўсе будзем памятаць вялікіх палякаў, якія загінулі. Я хачу ўшанаваць усіх тых, хто загінуў, забіты савецкім рэжымам.

Таксама ў Беластоку былі ўскладзены кветкі перад помнікам ахвяр Смаленскай катастрофы пад памятнай дошкай апошняга прэзідэнта ІІ Рэчы Паспалітай у выгнанні Рышарда Качароўскага. У беластоцкай архікатэдры запланаваная памятная імша.

Беларускае Радыё Рацыя