BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Белавежы абмеркавалі праблемы птушак Падляшша і Польшчы

У будынку дырэкцыі Белавежскага нацыянальнага парку ў Белавежа прайшоў 38-й З’езд Польскага таварыствы аховы птушак. Кажа сябра Праўлення таварыства Дарыюш Ахрымюк:

— У апошнія гады мы назіраем вельмі трывожныя змены ў нашым клімаце і яго ўплыў на флору і фаўну. Гэта таксама адносіцца да нашых птушак, змяншэння папуляцыі многіх нашых відаў птушак і тых, якія мы лічым рэдкімі, і нават тыя, якія мы да гэтага часу лічылі бяскрыўднымі і звычайнымі. Польскае таварыства аховы птушак з 1985 года актыўна займаецца аховай птушак, асабліва ў паўночна-ўсходняй Польшчы.

Сярод іншага на З’ездзе было абмеркавана праблема ўплыву на лакалізацыю папуляцыі буслоў на Падляшшы беляка – самай буйной драпежнай птушкі краіны. Таксама ўдзельнікі З’езда азнаёміліся з праблемамі птушынай папуляцыі Белавежскай пушчы ў выніку зменаў клімату.

Беларускае Радыё Рацыя