BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Бельску ўшануюць памяць Марылькі Базылюк

Марылька Саснюк-Базылюк

26 студзеня будзе 30 гадоў як не стала паэткі, настаўніцы, актывісткі беларускага руху на Беласточчыне Марылькі Базылюк-Саснюк. На гэтую гадавіну ў Бельску Падляшскім ушануюць яе памяць.

У суботу, 24 студзеня, а 8-й гадзіне ў Міхайлаўскай царкве будуць адслужаны літургія і паніхіда. А 10-й гадзіне на праваслаўных могілках па вуліцы Войска Польскага блізкія і іншыя прысутныя памоляцца ля магілы паэткі і настаўніцы.

Марылька Базылюк-Саснюк прымала актыўны ўдзел у беларускім студэнцкім руху пачатку 80-х гадоў, была сярод заснавальнікаў “БАСу” ў Варшаве. Пазней працавала настаўніцай у школе ў Клейніках ды ў Бельску Падляшскім. Пакінула пасля сябе вершы, частка якіх увайшла ў кнігу “Марылька” выдадзеную аб’яднаннем “АБ-БА” ў 2012 годзе.

Беларускае Радыё Рацыя