BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У берасцейскай вобласці 26 „тэрарыстаў“

26 – столькі цяпер нібы тэрарыстаў налічваецца ў берасцейскай вобласці. Да спісу дадалі пенсіянера Барыса Вітко, які праходзіць па крымінальнаму палітычна матываванаму артыкулу.

Барыс Вітко. Здымак: „Вясна“

69-гадовы палітвязень Барыс Вітко спачатку быў асуджаны за каментар пра баранавіцкага суддзю і пакараны ў выглядзе хатняй хіміі. Але пасля з’явілася відэа, дзе мужчына распавядае пра тое, што ён быў затрыманы па падазрэнню ў абразе прэзідэнта Рэспублікі Беларусь або артыкул 368 Крымінальнага кодэкса.

У той жа час у інфармацыі, якая падаецца ў так званым пераліку тэрарыстаў прадстаўнікамі КДБ, Барыс Вітко ўжо абвінавачваецца ў артыкуле 130 Крымінальнага кодэкса або Распальванне варожасці і артыкуле 361 або Заклік да санкцыяў.

Адметна тое, што ў спісе тэрарыстаў па берасцейскай вобласці большая колькасць асобаў – гэта тыя, хто праходзіць па крымінальных палітычна матываваных артыкулах.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя