278 – столькі вядомых палітвязняў налічваецца па стане на сёння, 10 лістапада, у Берасцейскай вобласці. Лічба застаецца прыкладна на адным і тым жа роўні, паколькі частка асобаў дадаецца, а частка выходзіць на волю ў сувязі з адбытым тэрмінам пакарання.

Распавядае правабаронца спадарыня Ганна:
– Увогуле, калі глядзець на апошнія месяцы, то гэтая лічба трымаецца на адным узроўні, хаця бывала і ніжэй нашмат, у раёне там 266 палітвязняў, напрыклад, у той ці іншы канкрэтна дзень. Гэта можна звязаць з тым, што зусім нядаўна шмат людзей, якіх асудзілі да калоніі за пратэсты ў жніўні 2020 года, вось якраз прызналі палітвязнямі.
З апошніх асобаў, хто быў прызнаны палітвязнямі на Берасцейшчыне, – гэта Ілля Лукашэнка, Анатоль Чурыкаў, Зміцер Буланаў, Андрэй Качарго, Валерыя Мароза і Сяргей Пятручык, Яўген Бычко, Аляксандр Клімашэвіч і Сяргей Нічыпарук.
Беларускае Радыё Рацыя