BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Берасцейскай вобласці абвясцілі трохдзённыя антытэрарыстычныя вучэнні

На тэрыторыі Берасцейскай вобласці з 10 па 13 чэрвеня абвясцілі «вучэнні па праверцы гатоўнасці дзяржаўных органаў да рэагавання і ўзаемадзеяння на акты тэрарызму».

Фота: © Дзяржпагранкамітэт Беларусі

У іх прымуць удзел падраздзяленні КДБ, МУС, Дзяржпагранкамітэта, Мінабароны, МНС, а таксама іншых дзяржаўных органаў.

Згодна з паведамленнем, сцэнар вучэнняў прадугледжвае перамяшчэнне вайсковай тэхнікі, таму магчыма абмежаванне аўтамабільнага руху.

З пачатку падтрыманага Аляксандрам Лукашэнкам і вайсковым кіраўніцтвам Беларусі расейскага ваеннага ўварваньня ва Украіну, на беларускай тэрыторыі практычна без перапынку праходзяць вайсковыя і антытэрарыстычныя вучэнні.

Беларускае Радыё Рацыя