BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Берасцейскай вобласці зменшылася колькасць палітвязняў

257 – такая колькасць палітвязняў у Берасцейскай вобласці па стане на сёння, 2 красавіка. Адносна папярэдняга месца лічба нязначна зменшылася.

Здымак ілюстрацыйны

Кажа праваабаронца праваабарончага цэнтра “Вясна” спадарыня Ганна:

– Але наколькі гэта адлюстроўвае тое, што палітвязняў сапраўды стала менш, – цяжка сказаць. Магчыма, проста праз тое, што ўлады ўсё больш і больш хаваюць інфармацыю. Пра рэпрэсіі проста менш вядома, пра палітвязняў, і яны нідзе ў спісах не фігуруюць.

Апошняя дададзеная асоба ў спіс палітвязняў на Берасцейшчыне – гэта Алег Шылаў. Берасцеец быў затрыманы ў жніўні мінулага года за пратэсты ў 2020 годзе. Зараз ён знаходзіцца ў СІЗА№7.

Беларускае Радыё Рацыя