BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Берасці асудзілі лекара нібыта за распаўсюд дадзеных міліцыянтаў

Суд Маскоўскага раёна Берасця 5 студзеня завяршыў разгляд крымінальнай справы 30-гадовага Алега Зыкуна. Яго абвінавацілі паводле ч.3 арт. 203-1 КК. Судовы працэс вяла суддзя Марына Скалковіч, дзяржабвінаваўца — Ягор Кронда.

Па версіі абвінавачвання, урач-уролаг абласнога клінічнага шпіталя наўмысна і незаконна распаўсюджваў персанальныя дадзеныя супрацоўнікаў МУС, якія шукаў, як мяркуе следства, з тэлеграм-канала «Nexta». Потым ён «распаўсюджваў» іх у лакальнай сетцы на працы, што было выяўлена летам 2023 года.

Праваабаронцам пакуль невядомы прысуд, які быў вынесены Алегу, аднак паводле прад’яўленага абвінавачання, яму можа пагражаць да 5 гадоў абмежавання волі, альбо да 5 гадоў пазбаўлення волі са штрафам.

Крыніца: t.me/viasna96