Цімур Лозка — лекар з Берасця. Да 2020-га працаваў анастэзіёлагам у Берасцейскай абласной бальніцы, але, падобна, быў звольнены. Перад затрыманнем працаваў рэаніматолагам-анестэзіёлагам у прыватнай клініцы «Ладэ». Лозку раней двойчы затрымлівалі па адміністратыўных справах — у кастрычніка 2020 за ўдзел у акцыі і ў сакавіку 2022 за антываенную акцыю.

Апошні раз яго затрымалі ў студзені. На «пакаяльным відэа» ён «прызнаваўся» ў тым, што ахвяраваў рэсурсу NEXTA.
Суд над мужчынай пачнецца 4 ліпеня ў судзе Ленінскага раёну Берасця. Лозку абвінавачваюць па дзвюх частках артыкула 290-1 КК («фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці»), піша «Наша Ніва». Справу прызначаны весці суддзя Аляксандр Семянчук, на рахунку якога мінімум 34 палітычных прысуды.
вясна






