BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Берасці чыноўнікі забаранілі Хэлоўін ва ўстановах грамадскага харчавання


Журналісты BGmedia паразмаўлялі з жыхарамі Берасця, якія працуюць у сферы грамадскага харчавання. Аказалася, напярэдадні ў гастранамічныя ўстановы прыйшлі з праверкамі і загадалі, каб не было ніякіх згадак пра Хэлоўін, і ніякіх жахаў і тэматычных гарбузоў. Адной з устаноў, якая планавала тэматычную вечарынку, прыгразілі закрыццём. Гэтую інфармацыю пацвердзілі ў некалькіх установах грамадскага харчавання. Паводле слоў адной з супрацоўніц, «нейкія людзі прыходзілі ва ўстанову і сказалі прыбраць гарбузы, не ўпрыгожваць памяшканне і гэтак далей».

Беларускае Радыё Рацыя