Пятую групу абвінавачаных за нібы грубае парушэнне грамадскага парадку ў жніўні 2020 года будуць судзіць у Берасці.
Судовае пасяджэнне павінна прайсці праз тыдзень:
– Стала вядома, што ўжо 30 ліпеня Ленінскі суд горада Берасця вернецца да разгляду справаў па мірных пратэстах жніўня 2020 года ў абласным цэнтры.
Крымінальная справа была ўзбуджаная ў адносінах да васьмі асобаў. Гэта Іван Амрэйчык, Васіль Ніпарка, Аляксей Самайлюк, Анатоль Закурка, Ігар Сарокін, Сяргей Дземідзюк, Мікіта Яхімовіч і Валянціна Жукоўская.
Абвінавачанні выстаўляюцца па частцы 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь або групавае парушэнне грамадскага парадку.
Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя