BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Берасці па трох артыкулах судзяць журналістку Алену Цімашчук

У раскладзе Берасцейскім абласнога суда з 22 па 31 траўня быў пазначаны судовы працэс над Аленай Цімашчук. Яе абвінавачвалі паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь (арт. 369-1 КК), распальванні варожасці ці варажнечы (ч. 3 арт. 130 КК) і ва ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаванні (ч. 3 арт. 361-1 КК). Справу разглядаў суддзя Дзмітрый Карасінскі.

Як піша @bajmedia, імя, прозвішча і імя па бацьку абвінавачанай цалкам супадаюць з мясцовай журналісткай, якая працавала ў дзяржаўнай газеце «Брестский вестник» і тэлерадыёкампаніі «Брэст». Таксама раней Алена як фрылансер супрацоўнічала з рэгіянальнымі выданнямі «Вечерний Брест», «Брестский курьер», «Брестская газета», інтэрнэт-выданнем «Виртуальный Брест», а таксама з «Брестским зелёным парталам».

Што стала прычынай для пераследу журналісткі — пакуль невядома.

вясна