BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Берасці пачынаецца чарговая “карагодная справа”

У Берасці пачынаецца чарговая “карагодная справа” – паведамляюць праваабаронцы “Вясны”. Раней па справе пра карагод падчас пратэстаў 2020 году ў Берасці ўжо асудзілі каля 140 чалавек.

А сёння ў судзе Маскоўскага раёна Берасця пачынаецца суд над васьмю жыхарамі горада, якія, паводле следства, бралі ўдзел у пратэстах 2020 года. Сярод падсудных Мікіта Вайцюк, Васіль Алексяюк, Глеб Клімовіч, Віталь Варфаламееў, Аляксандр Тысевіч, Юлія Шаронава, Мікалай Нікіцюк і Максім Собалеў. Ім выставілі абвінавачанне паводле артыкула 342 (“Арганізацыя альбо ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак”). Гэты артыкул прадугледжвае да чатырох гадоў зняволення.

Праваабаронца Уладзімір Вялічкін мяркуе, што гэты працэс ёсць чарговым працягам “карагоднай справы”, што не спыняецца амаль тры гады.