У Берасцейскім абласным судзе 10 снежня распачаўся завочны суд ў дачыненні да Аляксандра Чахоўскага.

Раней яго судзілі разам з пяццю іншымі фігурантамі справы «Рудабельскай паказухі». 24 чэрвеня 2024 года Андрэй Павук быў асуджаны да 12 гадоў пазбаўлення волі, Вольга Павук — да 8 гадоў пазбаўлення волі, Маргарыта Ляўчук, Ілля Салянкоў і Уладзіслаў Наважылаў — ад 6 да 8 гадоў пазбаўлення волі.
Аляксандр Чахоўскі быў асуджаны за «абразу прадстаўнікоў улады» (арт. 369 КК) і «здзек з дзяржаўных сімвалаў» (арт. 370 КК) да 3 месяцаў арышту.
Але 20 верасня 2024 года Вярхоўны суд падчас апеляцыі адмяніў прысуд у дачыненні да Чахоўскага і адправіў ягоную справу на перагляд. Астатнім фігурантам справы прысуд пакінуты без зменаў.
Цяпер новы працэс вядзе Сяргей Беразюк.
вясна