BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Берасці праходзіць чарговы завочны суд

25 чэрвеня ў Берасцейскім абласным судзе пачаўся разгляд яшчэ адной крымінальнай справы ў фармаце «спецыяльнага вядзення».

Гэтым разам завочна судзяць: Вераніку Цапкала, палітолага Анатоля Котава, кіраўніцу аб’яднання «Наш дом» Вольгу Карач, лідара БСДП «Народная Грамада» Яўгена Вільскага і беларускага архітэктара Вадзіма Дзмітранка.

Фігурантаў справы абвінавачваюць паводле пяці артыкулаў, сярод якіх – стварэнне экстрэмісцкага фармавання і змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады. З увагі на тое, што ўсе абвінавачаныя знаходзяцца за мяжой, суд праходзіць завочна.

Беларускае Радыё Рацыя