BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Берасці працягваюць судзіць пенсіянерку за данаты палітвязням

У Берасцейскім абласным судзе працягваецца судовы працэс над палітзняволенай Наталляй Малец паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) Крымінальнага кодэкса.

Справу разглядае суддзя Руслан Сянько.

Наталля ўжо была асуджана ў снежні 2022 года за “абразу прадстаўніка ўлады” (арт. 369 КК) на 1,5 года “хатняй хіміі”.

У верасні 2023 года жанчыну зноў затрымалі і змясцілі пад варту. Сілавікоў зацікавіла “падазроная актыўнасць жанчыны ў ажыццяўленні грашовых пераводаў”. Верагодна, затрыманне звязана з удзелам Наталлі ў закрытай суполцы ў Facebook “Письма Солидарности Беларусь 2020″, якую ў снежні прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем”.

Крыніца: t.me/viasna96